
Прыём заявак на ўдзел у ініцыятыве «Крэатыўныя гарады і рэгіёны» праграмы Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць»
Агульныя звесткі:
Ініцыятыва «Крэатыўныя гарады і рэгіёны» падкрэслівае важнасць культуры і крэатыўнасці ў маленькіх і сярэдніх гарадах і рэгіёнах, а таксама прапануе рацыянальна выкарыстоўваць мясцовы культурны і крэатыўны патэнцыял для грамадскага развіцця і росту эканомікі ў гарадах і рэгіёнах краін Усходняга партнёрства. Мэта гэтай ініцыятывы – павысіць узровень дасведчанасці ўсіх зацікаўленых у патэнцыяле культурнага і крэатыўнага сектара асоб, сабраць дадзеныя пра мясцовыя культурныя і крэатыўныя рэсурсы і прапанаваць канкрэтныя планы дзеянняў для развіцця патэнцыялу культурных і крэатыўных індустрый. А гэта прадугледжвае развіццё мясцовага культурнага ландшафту, стварэнне кластараў з мясцовымі прадпрыемствамі, павышэнне якасці прапаноў у турызме і ўмацаванне сувязей з падобнымі гарадамі і рэгіёнамі ў іншых краінах.
Выгады і крытэрыі адбору:
У шасці выбраных пілотных гарадах ці рэгіёнах (па адным у кожнай краіне Усходняга партнёрства) вопытныя спецыялісты будуць ствараць схемы, заснаваныя на найбольш сучаснай метадалогіі. У выніку гарады і рэгіёны атрымаюць наступнае:
-
аналіз іх бягучых культурных і крэатыўных рэсурсаў;
-
індывідуальны план дзеянняў для далейшага развіцця культурнага і крэатыўнага сектараў;
-
асвятленне ў СМІ ў краінах Усходняга партнёрства і дэманстрацыя перадавога вопыту з выбраных гарадоў або рэгіёнаў;
-
доступ да праграмы па развіцці патэнцыялу для прадстаўнікоў гарадоў або рэгіёнаў і для іх таварыстваў, а таксама магчымасць працаваць з вузкапрофільнымі спецыялістамі;
-
магчымасць наладжвання сувязей з калегамі з розных краін Усходняга партнёрства і Еўрапейскага Саюза як праз Інтэрнэт, так і пры асабістых зносінах.
Асноўныя этапы ініцыятывы:
-
Прыём заявак: вызначэнне шасці маленькіх і сярэдніх гарадоў або рэгіёнаў з вялікім культурным і крэатыўным патэнцыялам, якія гатовы кіраваць ініцыятывай у адпаведнай краіне.
-
Распрацоўка методыкі: распрацоўка методыкі ацэнкі з улікам мясцовых асаблівасцей.
-
Падрыхтоўка шасці дэталізаваных справаздач: стварэнне схем мясцовых культурных і крэатыўных рэсурсаў і прапанова плана дзеянняў для развіцця культурнага і крэатыўнага патэнцыялу дадзенай мясцовасці разам з асноўнымі мясцовымі зацікаўленымі асобамі.
-
Развіццё доўгатэрміновай сеткі крэатыўных гарадоў і рэгіёнаў: наданне значнасці ініцыятыве ў плане абмену перадавым вопытам і ведамі, абмену спецыялістамі і ініцыявання сумесных праектаў у межах рэгіёну, а таксама з іншымі крэатыўнымі гарадамі і рэгіёнамі Еўрапейскага Саюза.
-
Прыём заявак на ролю пілотнага горада або рэгіёна: лістапад 2016 – студзень 2017 гг.
-
Стварэнне схемы ва ўсіх шасці краінах: сакавік-чэрвень 2017 года.
-
Прадстаўленне вынікаў і планаў дзеянняў: верасень 2017 года.
Для таго, каб ад імя вашага горада або рэгіёна паўдзельнічаць у конкурсе на вызначэнне пілотнай мясцовасці для ініцыятывы, прышліце, калі ласка, ліст з такім намерам, падпісаны прадстаўніком мясцовых органаў улады, у якім будзе:
-
выразны выклад матываў горада або рэгіёна далучыцца да ініцыятывы (не больш за 1 старонку);
-
агульны агляд бягучай сітуацыі ў горадзе ці рэгіёне ў кантэксце культурных і крэатыўных арганізацый, прасторы і дзейнасці (не больш за 2 старонкі);
-
апісанне таго, як мясцовыя зацікаўленыя асобы будуць прымаць удзел у працэсе (не больш за 1 старонку з назвамі патэнцыйных арганізацый, устаноў і імёнамі спецыялістаў);
-
для нагляднай дэманстрацыі прыкладаў культурных і крэатыўных праектаў, ініцыятыў і гарадскіх трансфармацый рэкамендуем дадаць спасылкі на вэб-сайты або візуальныя матэрыялы (відэа, малюнкі).
Свае лісты з намерам дасылайце belarus@culturepartnership.eu
Дэдлайн:
Крайні тэрмін падачы заявак на ўдзел — 31 студзеня 2017 года.
Адборачная камісія і крытэрыі:
Выбіраць пілотныя гарады і рэгіёны будзе камісія, у склад якой уваходзяць спецыяліст ініцыятывы, Нацыянальны каардынатар Праграмы ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць», а таксама прадстаўнік Міністэрства культуры. Пра сваё рашэнне камісія паведаміць да канца лютага 2017 года.
Крытэрыі, па якіх будзе праводзіцца адбор:
-
матывацыя горада або рэгіёна-ўдзельніка ўдзельнічаць у ініцыятыве;
-
разуменне, што фокус на культуры і крэатыўнасці можа прынесці дабаўлены кошт сацыяльна-эканамічнаму развіццю горада або рэгіёна;
-
узровень уключэння асноўных зацікаўленых асоб з дзяржаўных устаноў і прыватнага сектара.
Калі ў вас узнікнуць пытанні датычна Ініцыятывы «Крэатыўныя гарады і рэгіёны», калі ласка, звяжыцеся з belarus@culturepartnership.eu
Падрабязную інфармацыю пра Праграму ЕС і Усходняга партнёрства можна знайсці на сайце: www.culturepartnership.eu